Дзень піянерскай дружбы

- 16:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Дзень піянерскай дружбы членамі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі сталі вучні 4-га класа Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна, а школьная арганізацыя папоўнілася новымі дружнымі дзяўчынкамі і хлопчыкамі – акцябратамі.

На святочнай лінейцы вучні далі ўрачыстае абяцанне быць дастойным гордага звання “піянер” і паказалі веданне піянерскіх законаў. Гальштукі юным піянерам павязалі вучні 9-га класа – члены БРСМ.

Важатыя 7–8-х класаў уручылі другакласнікам акцябрацкія зорачкі і пажадалі маленькім першаадкрывальнікам быць стараннымі, добрымі, спагадлівымі, дапамагаць старэйшым і добра вучыцца.

Дэвіз піянераў Беларусі: “Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!”. У ім закладзены асноўныя прынцыпы – Справа, Дабро, Радзіма, Справядлівасць. Хочацца пажадаць усім піянерам Беларусі творчых поспехаў, яркіх уражанняў, незабыўных падзей, новых сяброў і мора пазітыву! Каб кожны дзень быў напоўнены цікавымі сустрэчамі, свежымі ідэямі і аптымізмам!У добры шлях па краіне Піянерыя!

 

Наталля СКВАРАДА,
настаўнік пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий