Важныя правы маленькіх дзяцей  

- 21:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прайшоў тыдзень прававых ведаў. Мэтай яго было азнаямленне дзяцей і дарослых з правамі і абавязкамі, выхаванне прававой культуры.

У пачатку тыдня з бацькамі праведзена кансультацыя “Абаронім правы дзяцей”.

Выхаванцы сярэдняй групы № 1 акунуліся ў свет правоў, дзе з задавальненнем пазнаёміліся з такімі правамі дзяцей, як права на імя, на сям’ю, адукацыю, медыцынскую дапамагу, любоў і клопат, адпачынак і вольны час, жыллё. Дзеці з задавальненнем выконвалі прапанаваныя заданні. Зрабілі аплікацыю домік, разбіралі прадметы, якія належаць людзям розных прафесій, успаміналі, як ласкава называюць членаў сваёй сям’і. У канцы занятку з дапамогай рознакаляровых алоўкаў і фламастэраў размалявалі прававую размалёўку.

З выхаванцамі старшай групы № 1 праведзены занятак “Я ведаю правы і абавязкі”, падчас якога дзеці атрымалі ўяўленне пра Канвенцыю, як дакумент, які абараняе іх правы, пазнаёміліся са сваімі правамі і абавязкамі. З цікавасцю ўдзельнічалі ў гульні “Правазнайка”, дзе шукалі, якія з правоў казачных герояў парушаюцца, адгадвалі загадкі. У ходзе занятку я старалася данесці дзецям, што кожнае дзіця мае свае правы, якія яно павінна ведаць, аберагаць і не парушаць правы іншых людзей.

У канцы занятку дзеці зрабілі з паперы сэрцы, якія ўвечары падарылі сваім бацькам.

Наступным яркім мерапрыемствам стала акцыя ў сярэдняй групе № 2 “Малюнак на асфальце”, падчас якой у двары ўстановы з’явіўся прыгожы малюнак, які нагадвае дарослым пра важнасць абароны правоў дзяцей.

У канцы тыдня з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі праведзена кансультацыя “Нарматыўна-прававыя дакументы па абароне правоў дзяцей у Рэспубліцы Беларусь”.

Аналізуючы праведзеную працу, можна зрабіць высновы, што праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі замацаваць веды пра правы і абавязкі дзяцей, выклікалі цікавасць з боку дзяцей і дарослых, дапамаглі стварыць атмасферу дружалюбнасці і даверу.

 

Кацярына БУІНСКАЯ,
педагог сацыяльны
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий