Сям’я нашых выхаванцаў  

- 14:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 3 Гродна вялікая роля адводзіцца рабоце з сям’ёй. Штогод бацькі расказваюць свае сямейныя гісторыі на семінарах і круглых сталах, адкрытых сустрэчах. У гэтым годзе былі арганізаваны анлайн-канферэнцыя ў Іnstаgram на тэму “Мая сям’я – мая крэпасць”, выстава сямейных фотаздымкаў, а таксама выстава малюнкаў “Мая шчаслівая сям’я” і іншыя мерапрыемствы.

Кожная сям’я ўнікальная і непаўторная. Мы вырашылі аб’яднаць усе сямейныя традыцыі нашых выхаванцаў. І выявілі, што сярод сямейных традыцый нашых дашкольнікаў – гульня на свежым паветры, выпечка, адпачынак за мяжой, сумесныя эксперыменты, дапамога жывёлам, падарожжа па гарадах Беларусі, дабрачыннасць, паходы ў цырк і многае іншае.

Таксама мы штогод удзельнічаем у парадзе калясак, у гэтым навучальным годзе наша ўстанова дашкольнай адукацыі выступала ў катэгорыі “Марская тэматыка”.

І, вядома ж, як без малюнкаў дзяцей у кабінеце педагога-псіхолага. І як бы парадаксальна гэта ні прагучала, але праз прызму дзіцячых малюнкаў мы выяўляем ўсю структуру сям’і, усе маленькія сямейныя праблемы, чаго дзіцяці не хапае і чым яно ганарыцца, як яно ставіцца да сваіх родных і блізкіх і, галоўнае, ці шчаслівае яно ў сваёй сям’і. Пасля аналізу малюнкаў запрашаем бацькоў на кансультацыю, будуем план працы з сем’ямі.

Дзецям патрэбен у сям’і мір і дабрабыт, да іх неабходна праяўляць добразычлівасць і на ўласным прыкладзе паказваць, як важна мець сям’ю, растлумачваць, чаму неабходна паважаць традыцыі і ствараць новыя.

Дзіцяці важна не колькасць праведзенага ў з ім часу, а як ён праведзены. Часам дзесяць хвілін у сардэчнай размове для дзіцяці будуць больш важнымі, чым цэлы дзень.

Вялікае мастацтва – жыць разам, любячы адно аднаго. Гэта павінна пачынацца з бацькоў.

 

Алена ЛАПОШКА,
педагог-псіхолаг
ясляў-сада № 3 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий