Пра бяспеку на дарогах – праз гульню

- 9:30ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Новаяльнянскім яслях-садзе Дзятлаўскага раёна створаны ўмовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці выхаванцаў пры вывучэнні правілаў дарожнага руху.

Набліжаецца лета. І вечарам усё часцей можна сустрэць дзяцей, якiя гуляюць на вуліцы. І задача дарослых – зрабіць так, каб гульня дзяцей была бяспечнай.

У нашай дашкольнай установе прадметна-развіццёвае асяроддзе насычана наглядна-ілюстрацыйным матэрыялам, камплектамі дарожных знакаў, дыдактычнымі, настольнымі гульнямі, атрыбутамі для сюжэтна-ролевых гульняў, мастацкай літаратурай, якія выкарыстоўваюцца выхавальнікам і дзецьмі ў сумеснай і самастойнай гульнявой дзейнасці.

На працягу навучальнага года сістэматычна вялася дзейнасць па навучанні дзяцей правілам дарожнага руху. У рамках адукацыйнай вобласці вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі “Дзіця і грамадства” праводзіліся тэматычныя заняткі “Правілы паводзін”, “Бяспека на дарозе” і іншыя. У апошнюю пятніцу кожнага месяца у гульнявой, пазнавальнай дзейнасці вырашаліся задачы па фарміраванні ў выхаванцаў уменняў выкарыстоўваць правілы бяспечных паводзін у доме, на прыродзе і на вуліцы.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Увага дзеці” была арганізанана гульнявая сітуацыя “У гасцях у Святлафора”, якая дазволіла працягнуць падрыхтоўку да самастойных зносін дзяцей з вуліцай. З выхаванцамі праводзіліся гутаркі “Гэтыя правілы павінен ведаць кожны”, “Святлафор – наш памочнік”, якія суправаджаліся мастацкім словам і загадкамі. Дзеці з цікавасцю ў гульнявой форме ўспомнілі правілы дарожнага руху. Арганізаваныя гульнявыя сітуацыі з суправаджэннем дапаможніка “Дашкольнікам пра правілы бяспекі” дапамаглі развіць уменні прымяняць правілы бяспечных паводзін на вуліцы. Дзеці з задавальненнем пагулялі ў гульні “Мы пешаходы”, “Збяры знак”.

Арганізаваная дзейнасць стварыла ўмовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці, самастойнасці, праяўлення станоўча-эмацыйнага настрою пры вывучэнні правілаў дарожнага руху. У далейшым гэта дапаможа выхаванцам дзейнічаць правільна ў жыццёвых сітуацыях на дарозе.

 

Ларыса АНДРЭЕВА,
выхавальнік
Новаяльнянскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий