Час выбраў нас  

- 11:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Менавіта пад такім слоганам 21 чэрвеня ў лагеры працы і адпачынку “Парастак” Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна ўрачыста адкрыты тыдзень моладзі. 

Гэта выдатная магчымасць для юнакоў і дзяўчат праявіць сябе ў розных сферах, і найперш – у спорце. Выхаванцы лагера падтрымалі ініцыятыву БРСМ і прынялі ўдзел у інтэрнет-чэленджы “Народная зарадка”, правялі легкаатлетычны крос. Сярод удзельнікаў кроса – нашы юныя спартсмены Саша Шыдлоўскі і Жэня Арцюх, якія неаднаразова прадстаўлялі школу на раённых спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Летам юнакі таксама ходзяць на трэніроўкі, дарэчы, да іх далучаюцца і другія аднакласнікі – Антон Зубрык і Саша Кашко цяпер таксама ў спорце.

Тэма спорту і ўмацавання здароўя мела працяг падчас сустрэчы дзяцей з настаяцелем храма айцом Аляксеем. Ён расказаў пра сваё юнацтва, захапленне боксам, закрануў праблему шкодных звычак. Размова вялася на роўных, а дабразычлівасць святара, яго жарты стварылі атмасферу даверу.

Тыдзень пачаўся – і наперадзе яшчэ шмат цікавага, што хлопцы і дзяўчаты будуць ствараць самі, а значыць – не пакіне раўнадушнымі і запомніцца надоўга.

 

Марына СЯВЕЦ,
дырэктар лагера працы і адпачынку “Парастак”
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий