“Незвычайная экспедыцыя” дзіцячага лагера “Непаседы”

- 11:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вось і праляцелі 18 яркіх, актыўных і пазнавальных дзён у лагеры Непаседы Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

У сваіх водгуках пра тэматычную змену “Незвычайная экспедыцыя” хлопчыкі і дзяўчынкі напісалі, што за гэты час навучыліся несці адказнасць за свае ўчынкі, выступаць на сцэне, сябраваць, рабіць цікавыя сувеніры і вырабы сваімі рукамі.

Практычна кожны дзень яны пазнавалі нешта новае пра свой горад і Беларусь, даследуючы таямніцы навакольнага свету. Дзеці збіралі гербарыі, фатаграфіі кветак Смаргоншчыны, шукалі на карце нашай краіны рэкі і азёры, знаёміліся з жывёламі Чырвонай кнігі і назіралі за жыццём насякомых.

Паглыбляючыся ў “Свет памяці”, юныя даследчыкі пабывалі каля помнікаў і мемарыялаў дзвюх сусветных войн, што пакінулі ў гісторыі нашага горада незабыўны след. Вынікі гэтага падарожжа знайшлі сваё адлюстраванне ў калажах “У памяці захоўваем”. “Свет музыкі” закруціў усіх у рытмах танцаў розных народаў свету, але наша беларуская полька нікога не пакінула абыякавым, стала самай запатрабаванай.

У цэнтры творчасці ў выхаванцаў лагера была магчымасць апрануць беларускія нацыянальныя касцюмы, гуляць у беларускія гульні, пабываць у ролі сапраўдных батлейшчыкаў. Дзеці з задавальненнем ладзілі фотасесіі з атрыбутамі беларускай нацыянальнай культуры.

Урачыстае закрыццё змены стала сапраўдным святам, якое сабрала не толькі ўдзельнікаў лагера, але і бацькоў, бабуль, дзядуль, педагогаў цэнтра творчасці, якія з задавальненнем бралі ўдзел у конкурсах і гульнях. Граматы, падарункі, яркія эмоцыі, таленавітыя выступленні стварылі адменную незабыўную атмасферу, якая, мы спадзяёмся, пакіне ў сэрцы кожнага добрыя і пазітыўныя ўспаміны пра лагер “Непаседы”.

Лагер скончыўся, але лета ў самым разгары, а таму мы жадаем усім цікавых падзей, добрых сяброў, прыгод і добрых уражанняў.

 

Наталля ШАСЦІРАКОВА,
дырэктар аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Непаседы” Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий