Спартыўны жнівень дзяніскавіцкіх школьнікаў

- 6:54БРЕСТЧИНА, Регионы

Здаровы лад жыцця заўсёды вабіў нашых хлопчыкаў і дзяўчынак. Рухомыя гульні, спаборніцтвы, прагулкі на свежым паветры – самы цікавы і карысны занятак у час летніх канікулаў. Каб разнастаіць адпачынак дзяцей, у Дзяніскавіцкім яслях-садзе – сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна быў арганізаваны і на працягу жніўня працаваў рознаўзроставы атрад “Спартыўнае лета”, які сабраў самых актыўных і спартыўных хлопчыкаў і дзяўчынак нашай школы.

Кіраўніком атрада была ініцыятыўная Ларыса Новік, настаўнік геаграфіі, якая кожны дзень арганізоўвала і праводзіла спаборніцтвы і гульні, сваім асабістым прыкладам прывівала любоў да здаровага ладу жыцця.

Выхаванцы рознаўзроставага атрада наведвалі спартыўныя пляцоўкі, прымалі ўдзел у спаборніцтвах, турнірах, арганізоўвалі дыскусіі. Кожны дзень на школьным стадыёне не сціхалі галасы дзяцей.

Ларыса Іосіфаўна падзялілася з хлопчыкамі і дзяўчынкамі сваімі ўспамінамі. Яна расказала, што ў падлеткавым узросце пачала займацца лыжнай хадзьбой і працягвае рабіць гэта зараз, што дапамагае ёй трымаць сябе ў добрай фізічнай форме і настроі. У час дыскусіі “У здаровым целе – здаровы дух” кожны з выхаванцаў імкнуўся падзяліцца асабістым вопытам вядзення здаровага ладу жыцця.

Турнір па шашкам аб’яднаў усіх удзельнікаў атрада. Пераможцаў вызначалі ў такіх намінацыях як “Самы настойлівы”, “Самы імклівы да перамогі”, “Ніколі не здаецца”.

Даволі цікавай для дзяцей была гутарка “Беларусь спартыўная”. Удзельнікі атрада пазнаёміліся са спартыўнымі дасягненнямі краіны за ўсю гістрыю суверэннай Беларусі. Кіраўнік атрада Ларыса Іосіфаўна расказала хлопчыкам і дзяўчынкам пра імкненні і нялёгкія шляхі алімпійскіх чэмпіёнаў нашай краіны, якія імкнуліся даказаць і паказаць усяму свету, што маленькая краіна мае выдатных спартсменаў, што праслаўляюць Беларусь.

Спартыўнае свята “Будучыя спартсмены Беларусі” было прысвечана Году народнага адзінства і аб’яднала не толькі членаў атрада, але і іх сяброў. Дзеці паказалі свае спартыўныя здольнасці ў эстафеце “Заўсёды першыя”, турнірах па валейболе і футболе.

 

Ірына ЛАЎРЭНЦЬЕВА,
намеснік дырэктара
Дзяніскавіцкага ясляў-сада – сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий