Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2021” адбыўся ў Магілёве  

- 20:24МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

На чарговы, ужо 24-ты па ліку Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2021”, было заяўлена 180 фільмаў з 28 краін свету.

Па рашэнні экспертнай камісіі ў конкурсную праграму свята анімацыі былі ўключаны 112 фільмаў. На ўжо традыцыйны конкурс дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Анімаёўкі” даслалі 179 работ. Адметна, што ўсе іх стварылі юныя таленты з Беларусі.

На працягу трох кастрычніцкіх дзён жыхары і госці Магілёва маглі акунуцца ў свет дзяцінства, казкі і мультыплікацыі. У рамках фэсту праходзілі не толькі запланаваныя паказы конкурсных і фестывальных кінапраграм, але і тэматычныя выставы, майстар-класы, творчыя выступленні.

Лепшых удзельнікаў фестывалю назвалі на ўрачыстай цырымоніі закрыцця. Гран-пры “Анімаёўкі” сёлета заваяваў бразільскі мультфільм “Аўрора – вуліца, якая хацела стаць ракой”. Шэраг анімацыйных фільмаў былі адзначаны па разнастайных намінацыях. Свае заслужаныыя ўзнагароды атрымалі таксама пераможцы конкурсаў дзіцячай анімацыйнай, выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.  

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ

Фота mogilevnews.by

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий