У школе, якая знаходзіцца ў вёсцы Тварычаўка Мазырскага района кожны дзень канікул для навучэнцаў быў насычаны рознымі цікавымі мерапрыемствамі. У адзін з дзён адбылася сустрэча з педагогамі Мазырскага цэнтра турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі.
Канікулы – гэта, безумоўна, вялікая радасць для навучэнцаў. Але ўзнікае пытанне, чым заняцца ў вольны час. А вось бацькі мараць, каб канікулы іх дзяцей прайшлі з максімальнай карысцю.
Падчас канікул школьнікі сустрэліся з педагогамі Мазырскага цэнтра турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі. Дарэчы, яны да нас прязжаюць не ўпершыню, але гэта сустрэча стала сапраўдным святам.
У гэты сонечны восеньскі дзень былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы на свежым паветры, у якіх прымалі ўдзел навучэнцы розных класаў. Пакуль хлопчыкі з цікавасцю назіралі за асаблівасцямі распальвання вогнішча, дзяўчынкі захапіліся тэхнікай аквагрыму разам з педагогам Вольгай Фіцнер.
Былі праведзены майстар-класы “Завяжы турысцкі вузел”, “Спакуй партфель турысту”, гульня “Перацягванне каната” і “Хто хутчэй раставіць турыстычную палатку?” пад кіраўніцтвам метадыста Ларысы Стоўба.
Кашу на свежым паветры варылі разам з метадыстам Зінаідай Шаламіцкай. Водар кашы ў турыстычным кацялку вабіў не толькі навучэнцаў, але і жыхароў вёскі.
Мерапрыемства хутка скончылася, а вось настрой у дзяцей заставаўся пазытыўны на працягу яшчэ некалькіх дзён.
Вераніка ЛАПЦЕВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Тварычаўскага дзіцячага сада – базовай школы
Мазырскага раёна