Навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Экскурс і Я” прайшлі маршрут па гістарычным цэнтры горада разам з вучнямі віцебскіх сярэдніх школ № 4 і № 33 імя В.Д.Чарняхоўскага.
Экскурсія пачалася ля сцен Благавешчанскай царквы, дзе гасцей сустрэла княгіня Вольга. У ролі вядомай гістарычнай асобы выступіла наша навучэнка Варвара Ярмак, якая пераапранулася ў стылізаваны касцюм. Дзяўчына расказала пра гісторыю старажытнага Віцебска і ўнікальнасць архітэктурнага помніка XII стагоддзя. Далей экскурсанты прайшліся па гістарычным цэнтры, дзе юныя гіды азнаёмілі іх з асноўнымі славутасцямі – Свята-Духавым манастыром, Васкрасенскай царквой, ратушай, Успенскім саборам, распавялі пра скульптуры Старога Хатабыча, Пушкіна, Рыбкі, Вялікага князя Альгерда, Фёдара Махнова і асаблівасці “Арт-прасторы на Талстога, 7”, правялі гасцей па скверы Маякоўскага і вуліцы камісара Крылова.
Па выніках экскурсіі хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі невялікі відэаролік пра экскурсаводаў-пачаткоўцаў Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, якія запрашаюць усіх жадаючых вывучыць займальныя і пазнавальныя маршруты па родным горадзе!
Паглядзець відэа можна па спасылцы:
https://drive.google.com/file/d/1JX_2qS4uSMV8uo8H1RnI91NEktseHDlj/view?usp=sharing
Вольга ЯСІНСКАЯ,
загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы
Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі