Свята нацыянальных культур “Мы разам, і ў гэтым наша сіла”  

- 8:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Да Года народнага адзінства ў Цырынскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Карэліцкага раёна адбылося свята нацыянальных культур “Мы разам, і ў гэтым наша сіла”.

Да яго вучні рыхтаваліся загадзя: збіралі матэрыял пра культуру, традыцыі прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі: беларусаў, рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татар, армян. Кожны клас у творчай форме прадстаўляў выбраную нацыянальнасць.

Гледачы ўбачылі ў выкананні вучняў пачатковых класаў беларускі народны танец “Бульба”, рускі народны танец “Во поле берёза стояла”. Вучні 6-га класа, расказваючы пра татар, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, прадэманстравалі стравы з татарскай кухні. Цікава і творча былі прадстаўлены ўкраінцы вучнямі 9-га класа. Педагогі і навучэнцы змаглі пачуць гаворку на ўкраінскай мове. Вялікую цікавасць выклікала ў гледачоў творчая прэзентацыя вучняў 8-га класа пра традыцыі і культуру яўрэяў.

Самае галоўнае, пра што гаварылі вучні, прадстаўляючы жыхароў краіны – прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей – усіх аб’ядноўвае гістарычная памяць, талерантнасць. Паняцце “народ” можна параўнаць з паняццем “сям’я”. А ў сям’і няма месца абыякавасці. Таму сёння чалавекалюбства і добразычлівасць не павінны пакідаць сэрцы людзей. Бо народнае адзінства – гэта гісторыя пра давер і павагу, адкрытасць і сумленнасць, разуменне і падтрымку. Гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца.

 

Наталія АДАМУШКА,
дырэктар
Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий