Сярэдняя школа № 16 Гродна – школа інклюзіўнай адукацыі  

- 17:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Сярэдняя школа № 16 Гродна – адна са школ Беларусі, у якой рэалізуюцца прынцыпы інклюзіўнай адукацыі. У рамках Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і Дня інваліда ў школе прайшло мерапрыемства “Падзяліся цеплынёю сэрца”. Дзеці з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі прадэманстравалі свае таленты, падзяліліся пазітыўнымі эмоцыямі з гасцямі.

З падарункамі да дзяцей прыйшлі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Беларускага дзіцячага фонду, Гродзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы, валанцёры ГАА “Беларускае аб’яднанне Чырвонага Крыжа”. Рэстаран “МакДональдс” прадаставіў дзецям сертыфікаты на дзіцячы абед. А кульмінацыяй свята стала прадстаўленне клоуна дзіцячага гульнявога цэнтра “Юла”.

У школе № 16 Гродна адкрыты восем класаў інтэграванага навучання і выхавання, адзін спецыяльны клас, дзе вучацца дзеці з парушэннямі слыху, кампенсаванага кахлеарным імплантам (або слыхавым апаратам), дзеці з аутыстычнымі парушэннямі. Першы клас інтэграванага навучання і выхавання быў адкрыты ў 2014/2015 навучальным годзе. Зараз у школе вучыцца звыш 600 вучняў, 30 з іх – з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, 70 вучняў выпраўляюць парушэнні вуснага і пісьмовага маўлення на пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Вядома, спачатку ўзнікала шмат пытанняў па арганізацыі адукацыйна-выхаваўчага працэсу “асаблівых” вучняў, падборы педагагічных кадраў, стварэнні адукацыйнага асяроддзя, якое б адпавядала індывідуальным асаблівасцям кожнага вучня.

Сёння школа мае адпаведны вопыт у навучанні і выхаванні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Педагагічны калектыў установы – гэта спецыялісты, якія імкнуцца павышаць свой узровень прафесійнага майстэрства, наведваюць семінары, канферэнцыі, якія датычацца спецыяльнай адукацыі. Кожны педагог, які працуе з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, – майстар сваёй справы.У школе працуе на працягу чатырох гадоў творчая группа “Школа роўных магчымасцей”. Вопытам работы з дзецьмі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі члены творчай групы дзеляцца на старонках рэспубліканскіх часопісаў, тэлебачанні.

Ва ўстанове маюцца станоўчыя вынікі ў рабоце з вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Асабліва хочацца адзначыць, што кожны з іх – неад’емная частка школьнага калектыву, дзе яго падтрымаюць, дапамогуць, ніколі не пакрыўдзяць.

Сярэдняя школа № 16 Гродна – любімая школа для ўсіх вучняў, і заўсёды адкрыта для супрацоўніцтва, узаемадзеяння з другімі ўстановамі адукацыі.

 

Вольга САЎЧЫК,
кіраўнік творчай групы “Школа роўных магчымасцей”,
настаўнік-дэфектолаг
сярэдняй школы № 16 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий