Педсавет у новым фармаце

- 0:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 15 Смаргоні адбыўся выніковы педагагічны савет. У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй мерапрыемства прайшло незвычайна – на свежым паветры. У выніку атрымаўся новы і цікавы падыход да правядзення звычайнага мерапрыемства.

Пры правядзенні педагагічнага савета я, як загадчык установы, звярнула ўвагу педагогаў на стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі летняга аздараўленчага перыяду.

Паколькі ў 2020 годзе ў яслях-садзе № 15 Смаргоні пачаў працу рэсурсны цэнтр па тэме “Экалагічнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі”, то асаблівая ўвага пад час правядзення і падрыхтоўкі да педсавета надавалася менавіта гэтай тэматыцы. Напряэдадні правядзення мерапрыемства ў музычнай зале яслей-сада была арганізавана выстава створаных педагогамі гульняў па экалагічнаму выхаванню (лато, лэпбукі, дыдактычныя гульні, макеты і інш.). Кожны мог азнаёміцца з прадстаўленымі распрацоўкамі, каб у далейшым выкарыстоўваць іх у сваёй працы.

Пры правядзенні педсавета намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці І.П.Зенкевіч правяла педагогаў па абноўленай да летняга аздараўленчага перыяду экалагічнай сцежцы “Уваходзь ў прыроду сябрам”, расказала аб магчымых формах і метадах працы з выхаванцамі на пунктах экалагічнай сцежкі (“Птушыная сталовая”, “Парады мудрай савы”, “Сцежка турыста”, “Метэастанцыя”, “Агарод”, “Птушыная ферма”, “Паляна казак”, “Экалагічная матэматыка” і інш.).

Кіраўнік фізічнага выхавання А.Ф.Прымачова пазнаёміла педагогаў са створанай ва ўстанове дашкольнай адукацыі сцежкай турыста, растлумачыла варыянты выкарыстання ўсіх наяўных на ёй элементаў (хісткае бервяно, рознага роду перашкоды, мурашнік, кемпінг).

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ўсіх груп прадставілі свае гульнявыя пляцоўкі, расказалі аб будучых планах па іх развіццю.

Падвёўшы вынікі, хацелася б адзначыць, што педсавет прайшоў пазітыўна. Педагогі ясляў-сада здольныя не толькі бачыць праблемы, але і знаходзіць шляхі і спосабы іх вырашэння.Спадзяёмся, наш вопыт будзе карысням для калег.

Вера БУЯКЕВІЧ,
загадчык ясляў-сада № 15 Смаргоні

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий