У зімовыя канікулы выхаванцы аздараўленчага лагера Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна здзейснілі некалькі займальных тураў па навагодняй краіне.
Пераднавагодні тур прадугледжваў экскурсію-прагулку па навагоднім Навагрудку. Шмат станоўчых эмоцый падарыла дзецям святочная гарадская ёлка, а пры наведванні дзіцячай школы мастацтваў навучэнцы атрымалі велізарнае задавальненне і асалоду ад удзелу ў казачным музычным прадстаўленні “Мароз Іванавіч змяняе прафесію”.
Навагодні тур быў арганізаваны ў рамках акцыі “Да суседзяў у госці” з наведваннем горада Іўе. Выхаванцы лагера з вялікім задавальненнем наведалі музей нацыянальных культур і атрымалі пачуццё захаплення ад прагляду прадстаўлення батлейкі з рухомымі лялькамі.
Калядны тур прадаставіў дзецям зручны выпадак наведаць знакавыя месцы роднага аграгарадка Уселюб: купель Жыватворнага Крыжа Гасподняга, дзе праводзіцца абрад хрышчэння, Свята-Міхайлаўскую царкву і касцёл Святога Казіміра.
Па дарозе ў школу навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у адным з папулярных у народзе абрадаў – калядаванні, наведаўшы з песнямі і віншаваннямі адзінокіх пажылых людзей.
У канцы лагернай змены выхаванцы выпусцілі памятную фотакарту-калаж “Займальныя туры па Навагодняй краіне”.
Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ,
дырэктар лагера
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна