Навучэнец Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі Глеб Ягораў узнагароджаны другой прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Глеб вучыцца ў сярэдняй школе № 4 Ваўкавыска і наведвае заняткі ў цэнтры тэхнічнай творчасці. Хлопца вельмі цікавіць графічны дызайн, ён пастаянна вывучае новыя праграмы і новыя напрамкі. Глеб Ягораў пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Юліі Яновіч прыняў удзел у рэспубліканскім конкурсе па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод навучэнцаў JuniorSkills Belarus, дзе заняў прызавое месца.
Графічны дызайнер – гэта перспектыўная прафесія, якая становіцца ўсё больш запатрабаванай са з’яўленнем новых форм кантэнту ў інтэрнэце, і хутчэй за ўсё наш таленавіты вучань у далейшым спыніць свой выбар на прафесіі, звязанай з IT-тэхналогіямі.
Віншуем Глеба з высокай узнагародай! Жадаем далейшых перамог у конкурсах навукова-тэхнічнай творчасці!
Таццяна ДОЎКША,
метадыст Ваўкавыскага раённага цэнтра
тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі