Анлайн-урокі па бяспецы

- 9:51МИНСК, Регионы

 

 

Перад пачаткам летніх школьных канікул супрацоўнікі ДАІ і МНС правялі на базе Цэнтра пазашкольнай работы “Ветразь” у Кастрычніцкім раёне сталіцы анлайн-урокі з навучэнцамі школ і гімназій.

Старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска Вікторыя Царук і старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ірына Свірыд ў даступнай для школьнікаў форме паўтарылі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі асноўныя правілы бяспечных паводзін, паяснілі, як трэба правільна сябе паводзіць на дарозе, дома, у лесе, каля вадаёма. Хлапчукі і дзяўчынкі з задавальненнем адказвалі на пытанні. Пасля разам з лялькай Лол удзельнічалі ў забаўляльных гульнях і віктарынах.

У гэтыя дні ў краіне праходзілі дзве рэспубліканскія прафілактычныя акцыі: “Увага – дзеці!” і “Не пакідайце дзяцей адных!”.

Падобныя заняткі спецыялісты таксама правядуць з дзецьмі, якія будуць адпачываць на канікулах у летніх школьных аздараўленчых лагерах.

Важна, каб бацькі больш уважліва ставіліся да праблемы бяспекі дзяцей у час канікул. Неабходна пастаянна кантраляваць сваё дзіця і не пакідаць без нагляду, паўтараць кожны дзень асноўныя правілы бяспечных паводзін.

Магчыма, многія адправяцца ў перыяд канікул за горад, таму не варта забываць і пра правілы бяспечнай перавозкі дзяцей. Вадзіцелям неабходна быць гатовымі да раптоўнага з’яўлення дзяцей на дарозе, асабліва на дваровых тэрыторыях і ў месцах іх масавага збору.

Давайце зробім усё магчымае, каб лета для нашых дзяцей было бяспечным!

Вікторыя ЦАРУК,
старшы інспектар па АіП АДАІ МГБ Кастрычніцкага РУУС Мінска

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий