Тыдзень бяспекі жыццядзейнасці прайшоў у ДЦРД Свіслачы  

- 18:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У другой малодшай групе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы прайшоў тыдзень бяспекі жыццядзейнасці, галоўнай мэтай якога было фарміраванне ўяўленняў выхаванцаў пра бяспечныя ўмовы навакольнага асяроддзя, правілы бяспечных паводзін.

На працягу тыдня дзеці знаёміліся з рознымі жыццёвымі выпадкамі, якія могуць здарыцца з чалавекам: “Рух пешаходаў і машын на вуліцы”, “Незнаёмец”, “Небяспечныя прадметы”, “Не чапай бяду за хвост”; разглядалі малюнкі “Урокі паводзін для малых”, “Бяспечнасць дома і на вуліцы”, “Першая дапамога”, “Пра правілы пажарнай бяспекі”. Выхаванцы даведаліся пра асаблівасці руху людзей і транспарту па дарозе, вучыліся элементарным правілам бяспечных паводзін з хатнімі і дзікімі жывёламі, з незнаёмымі людзьмі, прадметамі. Атрыманыя веды дзеці замацоўвалі ў гульнях “Хуткая дапамога”, “Міліцыя”, “Добра – дрэнна”, “Святлафор”, “Я ведаю, што можна, што нельга”, падчас якіх ператвараліся ў пажарных, міліцыянераў, ветэрынараў, дактароў.

З вялікай ахвотай малыя завучвалі радкі з верша С.Міхалкова “Святлафор”, рускую народную пацешку “Цілі-бом”, пераказвалі казку “Кот, ліса і певень”. Асабліва спадабаўся дзецям эксперымент на пляцоўцы па правілах дарожнага руху “Ці можна перайсці дарогу, трымаючыся за рукі ўдвох, утрох, учатырох?”. Праз практычную дзейнасць выхаванцы высветлілі, што дарогу неабходна пераходзіць толькі за руку з дарослым.

Тыдзень бяспекі прайшоў цікава і займальна, а галоўнае – з карысцю. Выхаванцы добра арыентуюцца ў сігналах святлафора, ведаюць нумары тэлефонаў службаў выратавання і хуткай дапамогі, а таксама правілы бяспечных паводзін дома, у дзіцячым садку, на вуліцы.

 

Таццяна МІХАЛЬЧЭНЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий