У рамках прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню” стартавалі першыя мерапрыемствы на свежым паветры ў прышкольных лагерах.
У летні аздараўленчы лагер “Самацветы” Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна завіталі ратавальнікі. Работнікі МНС нагадалі дзецям пра правілы паводзін дома і на прыродзе, у лесе і на вадаёмах. Распавялі пра бяспечныя і небяспечныя месцы для гульняў, пра алгарытмы дзеянняў пры ўзнiкненнi надзвычайных сітуацый і аказанні дапамогі.
Хлапчукі і дзяўчынкі таксама прайшлі спецыяльны маршрут па кірунку “бяспека”. Каб пераадолець выпрабаванні, прыйшлося прадэманстраваць веды, уменні і кемлівасць. Цяпер нашы вучні ведаюць, як зрабіць сваё лета бяспечным. А мы спадзяемся, што наша сумесная праца па арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей напоўніць іх летнія вакацыі яркімі эмоцыямі і толькі добрымі ўражаннямі.
Леанід ЮШКЕВІЧ, Марына МАКРУШЫЧ,
выхавальнікі летняга аздараўленчага лагера
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна