На тэрмометры +27, і за акном у нас – гарачая Афрыка. Менавіта туды накіраваліся выхаванцы лагера “Алімпіёнік” сярэдняй школы № 7 Смаргоні у чацвёрты дзень лагернай змены.
Гэты дзень прынёс шмат новага і цікавага. ён з хвілінкі здароўя “Чыстыя рукі – твая абарона” і інфармацыйнай хвілінкі “Лета круглы год”. Зарад бадзёрасці і выдатнага настрою выхаванцы атрымалі на зарадцы.
Цікава і весела прайшла конкурсная праграма “Джунглі клічуць”. Каманды драпежнікаў і траваедных спаборнічалі ў спрыце, уважлівасці і шпаркасці. За ўдзел у эстафетах дзеці атрымлівалі косці і бананы. Перамагла каманда траваедных. Але ўсе ведаюць, што галоўнае – гэта не перамога, а ўдзел. Усе былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі.
Далей выхаванцаў чакаў конкурс калажаў “Хай заўсёды буду я”. Дзеці творча праявілі сябе і з карысцю правялі час. А заўтра будзе новы дзень, новая краіна і новыя прыгоды!
Вольга РОГАЧ,
педагог-арганізатар лагера “Алімпіёнік” сярэдняй школы № 7 Смаргоні