Лета цудоўнае – лета бяспечнае!

- 9:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

З мэтай фарміравання у выхаванцаў культуры бяспечных паводзін у яслях-садзе № 15 Смаргоні прайшоў тэматычны дзень Лета цудоўнае – лета бяспечнае!.

Выхавальнікі гутарылі з дашкалятамі на тэмы: “Што можна і што нельга?”, “Тэлефоны службы выратавання”, “Правілы паводзін каля ракі”, “Сонца спякотнае, небяспечнае”, “Пераходзім дарогу па правілах”. Так дзеці замацавалі асноўныя правілы бяспечных паводзін летам, правілы бяспекі пры катанні на веласіпедзе, роліках, у час адпачынку каля вадаёма, паўтарылі тэлефоны службы выратавання. А яшчэ ў малых была магчымасць пабываць у ролі ўрача, супрацоўніка ДАІ, ратавальніка, што, зразумела, вельмі ім спадабалася.

З выхаванцамі старшых групп педагогі правялі тэматычную квест-гульню “Урокі бяспекі”. Дзеці паўтарылі важныя правілы пажарнай бяспекі, пазнаёміліся з патэнцыйна пажаранебяспечнымі сітуацыямі, якія могуць узнікнуць летам, з дзеяннямі па іх прадухіленні. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі адказвалі на пытанні, дэманструючы веды пра правілы бяспекі, але і з задавальненнем гулялі ў разнастайныя гульні.

Тэматычны дзень быў дапоўнены чытаннем твораў мастацкай літаратуры, паказам тэатральных пастановак “Воўк і сямёра казлянят” і “Бяспечная прагулка калабка”. На развітанне нашы выхаванцы паабяцалі выконваць правілы паводзін у лесе, на дарозе, дома, каля вадаёмаў.

Алена ТРАСКОЎСКАЯ,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 15 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий