Дыпломы спецыялістам

- 8:49ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Ф.Скарыны выпускнікам уручылі доўгачаканыя дыпломы.

Урачыстаму моманту папярэднічалі цікавыя і адказныя гады вучобы ва ўніверсітэце, дзяржаўныя экзамены і абароны дыпломных работ і магістарскіх дысертацый. Традыцыйнымі сталі абароны даследчых работ на замежных мовах. У гэтым годзе ўпершыню прайшла абарона дыплома на кітайскай мове.

Сёлета каля 1700 студэнтаў, амаль 220 з іх – магістранты, атрымалі дыпломы ГДУ ім. Ф.Скарыны. Практычна ўсе выпускнікі ўніверсітэта ўжо вызначыліся са сваім будучым месцам працы.

У 2020 годзе выпускнікамі факультэта псіхалогіі і педагогікі сталі 122 чалавекі – 64 псіхолагі, 26 сацыяльных педагогаў і 32 магістры. Дарэчы, два дыпломы атрымалі замежныя грамадзяне.

Уладзіслаў БЕЙЗЕРАЎ,
дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ ім. Ф. Скарыны

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий