Дыдактычная гульня прынесла стваральнікам перамогу на рэспубліканскім фестывалі  

- 10:15ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Сучасных дзяцей вельмі складана зацікавіць гульнёй на доўгі час. Педагогі ясляў-сада № 1 Жыткавіч зрабілі цацку, з якой можна паразмаўляць, яна прыцягвае ўвагу не толькі памерам, але і яркімі дэталямі. Дыдактычная гульня прынесла стваральнікам перамогу на рэспубліканскім фестывалі “Бяспечнае дзяцінства”.

Знаёмцеся – Нолік-дапаможнік. Наш фіксік значна больш свайго мультыплікацыйнага брата, але яго веды такія ж шырокія. Дзякуючы ўбудаванай калонцы, на якую гук падаецца з дапамогай тэлефона ці камп’ютара, фіксік можа ўзнаўляць вялікі аб’ём інфармацыі.

У руках Нолік-дапаможнік трымае інтэрактыўную гульню-блукалку, якая навучае дзяцей дашкольнага ўзросту асновам бяспекі жыццядзейнасці. На ёй знаходзяцца кружкі, якія загараюцца чырвоным і зялёным колерам, калі на іх трапляе фішка. Гэтыя колеры выбраны не выпадкова – яны нагадваюць забараняючы і дазваляючы сігнал святлафора.

На гульнёвым полі намалявана звычайная кватэра – пакоі, кухня, пярэдні пакой, дзе мадэліруюцца розныя сітуацыі. Перастаўляючы фішку, выхаванец “гуляе” па пакоях. Калі загарыцца кружок зялёнага колеру – называе бяспечную сітуацыю, калі чырвонага – небяспечную. 

А яшчэ Нолік-дапаможнік за здаровы лад жыцця. На занятках па фізічнай культуры, тымбілдынгах, квестах фіксік нават можа трымаць у руках карту, схему, мэту для кідання, баскетбольную карзіну.

Наш Нолік-дапаможнік стаў пераможцам рэспубліканскага фестывалю “Бяспечнае дзяцінства” у намінацыі “Дыдактычная гульня”. Педагогі ўстановы ўпэўнены, што з такім Нолікам-дапаможнікам лёгка вырашаюцца любыя задачы.

Таццяна ДАРОШКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі
ясляў-сада № 1 Жыткавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий