Выхаванцы старшых груп ясляў-сада № 34 Ліды знаёміліся з самабытнасцю роднага горада ў Лідскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.
Цэнтр культуры і народнай творчасці – гэта велізарная чароўная скарбніца, якая захоўвае незвычайную каштоўнасць, гэта час, які жыве ў выглядзе прадметаў, створаных чалавекам.
Гасцінныя супрацоўнікі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй цэнтра і паказалі беларускую народную казку “Казіная казка”. Выхаванцы знаёміліся з гісторыяй роднай зямлі, з інтэр’ерам сельскай хаты і прадметамі хатняга ўжытку, з узорамі ганчарных вырабаў і народных рамёстваў.
Зацікавіў дзяцей практычны занятак па асваенні тэхнікі саламянага слупа. На майстар-класе, які быў праведзены супрацоўнікам раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, выхаванцы змайстравалі чароўную птушку з саломкі.
Вядома ж, экскурсія не абышлася без сумеснай фотасесіі на памяць. Падзея аказалася багатай на водгукі і запамінальнай. Дзеці будуць дзяліцца сваімі ўражаннямі і ведамі пра культурныя мясціны любімага горада з бацькамі і сябрамі.
Вольга МАЕЎСКАЯ,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 34 Ліды