Традыцыйны конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне прышкольнай тэрыторыі праходзіць на Міншчыне.
Новаўвядзенне гэтага года – намінацыя “Лепшая альтанка на тэрыторыі”, у якой прымаюць удзел дзевяць устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі будаўнічага профілю.
Кветкавыя кампазіцыі спаборнічаюць у арыгінальнасці выканання, складанасці кампазіцыйнага рашэння, эстэтычнасці афармлення. Пры гэтым амаль усе яны сімвалічныя і прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Пераможцаў конкурсу вызначыць інтэрнэт-галасаванне, а ўзнагароды знойдуць сваіх герояў падчас абласной педагагічнай канферэнцыі.
Марына КУНЯЎСКАЯ