У рамках тэматычнага тыдня Алімпійскіх гульняў у дзіцячым садзе № 8 Навагрудка прайшоў конкурс песні “Лепшыя песні аб спорце”.
Галоўнай мэтай выхаваўчага мерапрыемства сталі фарміраванне асноў эстэтычнай культуры сродкамі музычнага мастацтва.
Удзельнікамі конкурсу былі выхаванцы старэйшых і сярэдніх груп. На пачатку дзеці ўспомнілі прымаўкі аб спорце, назвалі свае любімыя віды спорту зімовыя і летнія.
Юныя вакалісты сур’ёзна падрыхтаваліся да конкурсу. Яны выдатна выступалі, паказваючы свае вакальныя і артыстычныя здольнасці. Тут мы пачулі яркае, эмацыянальнае выкананне.
У склад журы ўвайшлі выхавальнікі малодшых груп і спецыялісты сада, якія з вялікім намаганнем вызначылі лепшых сярод лепшых. Імі сталі выхаванцы старэйшай групы № 2 з песняй “Трус не играет в хоккей” і выхаванцы сярэдняй групы № 3 з песняй “На зарядку”, якія атрымалі першае месца.
Усім дзельнікам конкурсу былі ўручаны медалі, а за першае месца пераможцы атрымалі граматы. Дзеці засталіся задаволенымі.
Святлана ГНІЛЯКЕВІЧ,
музычны кіраўнік
яслей-сада № 8 Навагрудка