Пасадзілі агарод – паглядзіце, што расце!

- 0:11ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Лета – спрыяльная пара для вырашэння многіх задач у рабоце з дашкольнікамі, у тым ліку і пазнавальных. Агарод з’яўляецца жывой лабараторыяй пад адкрытым небам. Гэта сродак пазнання прыроды. Ён патрэбны ў дзіцячым садзе для таго, каб знаёміць дашкольнікаў з прыродай і яе сезоннымі зменамі.

На тэрыторыі нашага ясляў-сада створаны міні-агарод і кветнікі, якія выкарыстоўваюцца для экалагічнага і працоўнага выхавання.

Работа на агародзе – адна з магчымасцей замацаваць уяўленні дзяцей у апазнаванні і называнні раслін. Дзеці старэйшага ўзросту знаёмяцца з будовай раслін, у прыватнасці з карнявой сістэмай, а таксама з уздзеяннем умоў надвор’я на стан раслін і іх рост.

Працуючы на агародзе з дашкольнікамі, выхавальнікі актыўна узаемадзейнічаюць з імі: разам уважліва разглядаюць расліны, адзначаюць іх уласцівасці (колер, памер, форму), а таксама іх агульныя і адметныя рысы.

Агарод у дзіцячым садзе – гэта яшчэ і магчымасць бачыць вынікі сваёй працы. Таму на нашым агародзе дзеці сумесна з выхавальнікамі не толькі сеюць фасолю, гарох, саджаюць цыбулю і часнок, але дапамагаюць узрыхляць зямлю, вучацца адрозніваць пустазелле ад агародніны, расстаўляюць знакі, дзе што пасаджана, дапамагаюць паліваць, збіраць насенне кветак і агародніну.

Цікавай формай арганізацыі працы ў прыродзе з’яўляецца эксперымент. Ёсць нямала простых і адначасова займальных спосабаў яго правядзення. Напрыклад, можна пасеяць фасолю. У адным радку, выкарыстоўваючы замочаныя фасоліны, а ў другім – сухія. Затым разам з дзецьмі назіраць, у якім радку фасоля ўзыдзе хутчэй. І абавязкова дапамагчы зразумець дзецям, чаму так здарылася.

Праца ў прыродзе карысная і для фізічнага развіцця, бо яна патрабуе знаходжання на свежым паветры, садзейнічае ўмацаванню нервовай сістэмы, прадугледжвае змену відаў дзейнасці, а гэта ў сваю чаргу дазваляе развіваць розныя рухі.

А яшчэ менавіта ў час працы на агародзе, у кветніках фарміруюцца адносіны да зямлі як да асноўнага багацця краіны, тут закладваюцца любоў да зямлі, да працы.

Марыя КАВАЛЬЧУК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада аг. Пагранічны Бераставіцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий