Патрыятычнае выхаванне праз краязнаўчыя даследаванні і мерапрыемствы. Праект “Выбітныя дзеячы майго краю. Алена Кіш”

- 14:38Проекты

Праект накіраваны на стварэнне ўмоў для фарміравання ў вучняў духоўна-маральных якасцей, такіх як, павага да сваёй Радзімы, патрыятызм, грамадзянскасць і павага да сваіх продкаў.

Кацярына ПРЫЛІШЧ,
настаўнік гісторыі, грамадазнаўства, мастацтва
ДУА “Раманаўская сярэдняя школа” Слуцкага раёна,
Мінская вобласць

 

 

 

Вывучэнне гісторыі свайго краю носіць вельмі важны характар: у вучняў фарміруецца грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальная самасвядомасць. Навучэнцы прыцягваюцца да пошукавай і даследчай працы па вывучэнні культуры свайго рэгіёну. Даследаванні накіраваны на ідэалагічнае, духоўна-маральнае і мастацка-эстэтычнае выхаванне. У школьнікаў фарміруюцца патрэбнасці ў захаванні нацыянальнага культурнага здабытку, папулярызацыі традыцый беларускага народа, спадчыннай і гістарычнай памяці.

У 2021–2022 годзе ў ДУА “Ленінскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа” быў распрацаваны праект “Выбітныя землякі майго краю” ў рамках краязнаўчага даследавання свайго рэгіёну.

У межах праекта першай тэмай для распрацоўкі была абрана асоба “Алена Кіш – мастачка з сусветным імем”. Жыхарам аграгарадка Леніна вельмі пашанцавала – шмат вядомых людзей родам з вёскі. Тут нарадзілася і вырасла знакамітая беларуская мастачка Алена Кіш, аўтарка знакамітых мастацкіх дываноў. Алена – яркі прадстаўнік наіўнага мастацтва. Яе працы ацанілі толькі праз некалькі дзясяткаў гадоў пасля смерці, а сёння імя мастачкі – у адным шэрагу з Ніка Пірасмані і Анры Русо ў Сусветнай энцыклапедыі наіўнага мастацтва, дзе Кіш прадстаўляе беларускі прымітывізм. Калі гаворка ідзе пра мастацкі роспіс на Беларусі, то ў першую чаргу ўсе ўспамінаюць яе.

Такім чынам, неабходнасць распрацоўкі праекта носіць вельмі важны характар: навучэнцы прыцягваюцца да пошукавай і даследчай працы па вывучэнні гісторыі свайго рэгіёну.

 

Мэта праекта: стварэнне ўмоў для фарміравання ў вучняў духоўна-маральных якасцей, такіх як, павага да сваёй Радзімы, патрыятызм, грамадзянскасць і павага да сваіх продкаў.

Задачы:

– стварыць умовы для эфектыўнага ўзаемадзеяння школы, бацькоў і вучняў;
– спрыяць фарміраванню ў вучняў патрэбнасці ў захаванні нацыянальнага культурнага здабытку, папулярызацыі традыцый беларускага народа;
– сфарміраваць павагу да сваіх продкаў;
– спрыяць павышэнню ведаў аб гісторыі роднай мясцовасці.

 

План рэалізацыі праекта Выбітныя дзеячы майго краю. Алена Кіш

 

Мерапрыемства

Тэрмін

1

Збор інфармацыі па тэме. Распрацоўка праекта

верасень

2

Стварэнне нагляднага дапаможніка

кастрычнік

3

Стварэнне сайта: “Выбітныя дзеячы майго краю. Алена Кіш – мастачка з сусветным імем”

лістапад

4

Круглы стол “Нашы знакамітыя землякі”

снежань

5

Знаёмства з фільмамі пра Алену Кіш

студзень – люты

6

Выстава матэрыялаў аб выніках рэалізацыі праекта

сакавік

7

Наведванне Слуцкай галерэі мастацтваў імя У.Садзіна, дзе працавала выстава прац Алены Кіш з Дзяржаўная ўстанова «Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”»

красавік – май

 

Спачатку вучні займаліся зборам інфармацыі па тэме. Асоба Алены Кіш разглядаецца ў працах беларускага графіка і педагога Уладзіміра Басалыгі Аксаны Коўрык, беларускага краязнаўцы Ігара Ціткоўскага. Гэтыя працы былі разгледзены навучэнцамі.

Аўтарству Алены Кіш належыць каля 300 маляванак, але ў цэласці засталося ўсяго 13. За выключэннем двух, усе яны захоўваюцца ў Заслаўі. Аўтар маляваных насценных дываноў з фантастычна-алегарычнымі сюжэтамі (“Рай”, “У райскім садзе”, “Дзева на водах”), якія ствараліся падчас вандровак па вёсках Случчыны. Вучнямі былі створаны наглядны дапаможнік, дзе можна ўбачыць маляваныя дываны Алены Кіш і даведачныя брашуры з асноўнымі біяграфічнымі звесткамі пра жыццё знакамітай мастачкі. Таксама вучаніцай 10-га класа Дзіянай Кунцэвіч разам з настаўнікам гісторыі, грамадазнаўства і мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура) Кацярынай Прылішч быў створаны тэматычны сайт, які атрымаў дыплом ІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by» у 2021 годзе.

Спасылка на сайт:



У рамках праекту праходзілі мерапрыемствы шостага школьнага дня, дзе разглядаліся жыццё і лёс выбітных землякоў, вучні глядзелі фільмы пра сваіх землякоў. Асобна трэба адзначыць фільм “Маляваны рай” пра Алёну Кіш, створаны рэжысёрам Галінай Адамовіч у 2010  годзе на кінастудыі “Беларусьфільм”. У маі 2022 года ў Слуцкай галерэі мастацтваў імя У.Садзіна працавала выстава ўнікальных цэнтральнабеларускіх маляваных дываноў з заслаўскага музея. Там былі і маляваныя дываны Алены Кіш. Вучні ДУА “Ленінскі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа” не маглі прайсці міма такой падзеі і, вядома ж, наведалі яе.

Вынікамі праекта сталі: краязнаўчая праца “Выбітныя землякі роднага краю. Алена Кіш – мастачка з сусветным імем”, наглядны дапаможнік, азнаямленчыя брашуры, тэматычны сайт, наведванне выставы ўнікальных цэнтральнабеларускіх маляваных дываноў з заслаўскага музея.

Краязнаўчая праца “Выбітныя землякі роднага краю. Алена Кіш – мастачка з сусветным імем” атрымала дыплом ІІІ ступені на раённым этапе рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў “Нашчадкі традыцый”, біяграфічнае даследаванне пра жыццё і цяжкі лёс Алены Кіш атрымала дыплом І ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Славутыя роды краю майго” у рамках акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”, тэматычны сайт атрымаў дыпломы ІІ ступені на раённым і абласным этапе рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by» у 2021 годзе.

Вучні былі прыцягнуты да даследчай дзейнасці, у выніку якой навучэнцы больш падрабязна даведаліся пра жыццё і творчасць знакамітай зямлячкі. Іх працу ацанілі на школьным, раённым і абласным узроўнях. Такім чынам у вучняў сфарміраваўся інтарэс да гісторыі роднага краю.

Праект быў накіраваны на ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае, духоўна-маральнае выхаванне, фарміраванне ў навучэнцаў патрэбнасці ў захаванні нацыянальнага культурнага здабытку, папулярызацыі традыцый беларускага народа, якая спрыяе абнаўленню зместу, форм і метадаў арганізацыі выхаваўчага працэсу.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий