Юныя ахоўнікі прыроды

- 16:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Пад такой назвай педагогі дзіцячага сада № 37 Ліды арганізавалі для сваіх маленькіх падапечных фізкультурную забаву.

У аснове мерапрыемства – знаёмства дашкалят з лесам і ляснымі жыхарамі, а таксама з правіламі паводзін у лесе.

Дзецям прапанавалі адправіцца ў падарожжа ў госці да лясных жыхароў. Першым у імправізаваным лесе малыя спаткалі Вожыка. Той быў не вельмі рады такому шуму і не хацеў пускаць гасцей. Але дзеці не разгубіліся і пачалі расказваць, што яны добра ведаюць, як неабходна паводзіць сябе ў лесе і што яны прыйшлі сюды не для таго, каб парушыць спакой яго жыхароў, а для таго, каб больш даведацца пра іх. Пасля гэтага Вожык з ахвотай запрасіў дашкалят да сябе. Тут нашых выхаванцаў чакалі розныя прыгоды і заданні: разам з Вожыкам ачышчалі лес ад смецця, тушылі вогнішча, збіралі грыбы, суніцы, дапамагалі Вавёрцы знайсці шышкі і перанесці іх праз балота.

Радасныя, актыўныя, з добрым настроем дзеці выканалі ўсе заданні і атрымалі ад Вожыка медалі лепшых ахоўнікаў прыроды.

Юлія САВІЦКАЯ,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 37 Ліды

 

                    

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий