Узнагароды – прызёрам алімпіяды

- 11:35МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

 

На Магілёўшчыне вялікая ўвага надаецца рабоце з адоранымі дзецьмі. Асаблівы ўпор у гэтым кірунку робіцца на развіццё алімпіяднага руху.

     Менавіта алімпіядны рух з’яўляецца самай масавай і эфектыўнай формай рэалізацыі здольнасцей навучэнцаў. У вобласці склалася дзейсная сістэма падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў розных этапах алімпіяды. І яна дае адпаведныя вынікі: сёлета на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах каманда Магілёўшчыны была прадстаўлена 71 удзельнікам з ліку навучэнцаў 11-х класаў. Усе яны выступілі годна. Імі было заваявана 36 пераможных дыпломаў. Такім чынам, Магілёўская вобласць стала лідэрам алімпіяды па колькасці дыпломаў у камандным заліку.

Пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд на ўласным прыкладзе прадэманстравалі ўзор высокай матывацыі да вучобы, волі да перамогі і імкнення да поспеху. Надоечы усе 36 прызёраў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

           

Разам з дасягненнямі дзяцей была адзначана і добрасумленная праца настаўнікаў, трэнераў каманд, якія здолелі разглядзець талент сваіх падапечных і дапамагчы яму раскрыцца. Імёны некаторых варта адзначыць, бо асобныя педагогі падрыхтавалі некалькіх пераможцаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. Напрыклад, па два прызёры заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сёлета падрыхтавалі настаўнікі Магілёўскага абласнога ліцэя № 1 Алена Міхайлаўна Лось і Людміла Мікалаеўна Гетманава, настаўнік сярэдняй школы № 33 Магілёва Наталля Мікалаеўна Круталевіч і настаўнік Вішоўскай сярэдняй школы Бялыніцкага раёна Леанід Пятровіч Галушкін.

Не менш значную работу правялі трэнеры каманд. Асабліва вызначыліся тут начальнік аддзела Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Міхаіл Канстанцінавіч Мішкевіч, настаўнік фізікі і астраноміі ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Георгіевіч Сугакевіч, настаўнік нямецкай мовы сярэдняй школы № 7 Крычава Кацярына Уладзіміраўна Сіманкова, настаўнік працоўнага навучання сярэдняй школы № 33 Магілёва Наталля Мікалаеўна Круталевіч і шэраг іншых педагогаў, дзякуючы суладнай працы якіх магілёўскія школьнікі годна выступілі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота аўтара

 

                     

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий