У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі –дзеці!” у Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна прайшлі трэніровачныя заняткі па эвакуацыі з будынка пры пажары.
Падчас вучэбнай эвакуацыі педагогі, пачуўшы сігнал пра пажар, прынялі ўсе неабходныя меры, каб навучэнцы хутка пакінулі класы і выйшлі праз бліжэйшы эвакуацыйны выхад на вуліцу. Пасля пераклічкі і дакладу пра тое, што ўсе эвакуіраваліся з будынка, школьнікі і педагогі вярнуліся і працягнулі свае заняткі.
На перапынку навучэнцы 1–2 класаў завіталі у школьную бібліятэку, дзе азнаёміліся з дзіцячай літаратурай пра культуру бяспекі жыццядзейнасці. Тут ім нагадалі пра галоўных памагатых у такой важнай справе, як вывучэнне правілаў бяспекі жыццядзейнасці: часопіс “Юны ратавальнік”, серыю мультфільмаў МНС “Чароўная кніга” і мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”.
Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна