Гульня-конкурс “Мая Беларусь”

- 11:34ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вучыць дзяцей пазнаваць, вывучаць, разумець сваю зямлю, яе народ – гэта, бадай, адна з самых важных задач педагога.

Гульня-конкурс “Мая Беларусь”, арганізаваная ў Зэльвенскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры, у чарговы раз дазволіла выхаванцам адчуць гонар за сваю краіну, глыбокую павагу да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычак, культуры народа Беларусі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і гульнях: чыталі любімыя вершы пра Беларусь, узгадвалі старонкі гісторыі нашай краіны, імены і лёс славутых людзей зямлі беларускай і нават стварылі карту культурных дасягненняў і багаццяў сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Завяршальным акордам гульні стала заданне падабраць словы, з якімі асацыіруецца Беларусь. “Дзяржаўны сцяг, беларуская мова, арнамент, бусел, бульба…”, – напісалі і агучылі выхаванцы з дзіцячай адкрытасцю і цеплынёй.

Мерапрыемства было не толькі яркім і займальным, але і вельмі карысным! Дзеці адчулі новыя ўражанні, адкрылі для сябе невядомыя старонкі развіцця незалежнай дзяржавы.

Алена СВІСТУН,
выхавальнік Зэльвенскага раённага
сацыяльна-педагагічнага цэнтра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий