- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Яркія эмоцыі турыстычнага злёту

 

Пяты год запар у сярэдняй школе № 3 Ганцавіч праходзіць турыстычны злёт вучняў 5–11 класаў. У гэты дзень больш за 500 дзяцей і педагогаў адпраўляюцца ў паход ва ўрочышча Горкі, прыгарадны турыстычны комплекс Ганцавіч.

Злёт – сапраўднае свята ў коле вялікай школьнай сям’і. Гэта выдатная магчымасць азнаёміць вучняў з родным краем, пашырыць веды ў галіне культуры, адукацыі і экалогіі, што надзвычай актуальна ў Год малой радзімы.

Насычананая праграма нікому не дала засумаваць. Дзеці спаборнічалі на велаэтапе, у спартыўным арыентаванні, праходжанні турыстычнай паласы. Акрамя таго, вучні ўдзельнічалі ў творчых конкурсах (у выкананні турыстычных песень). Мазгавы штурм у паходнай віктарыне добра ўзбадзёрыў хлопчыкаў і дзяўчынак, а забава “Кракадзіл” падарыла ім шмат станоўчых эмоцый. Завяршыўся злёт традыцыйнай паходнай кашай.

Наталля ЛІТВІНОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 3 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ