Клуб “Пошук” захоўвае памяць пра мінулае

- 16:31ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Грынкаўскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна шмат увагі надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў. З верасня 2010 года ў школе працуе клуб “Пошук”, удзельнікі якога праводзяць вялікую работу па даследаванні гісторыі сваёй малой радзімы, гераічнагашляху нашых землякоў.

Вялікая Айчынная вайна была цяжкім выпрабаваннем для ўсяго народа, не абмінула яна і грынкаўцаў: 46 чалавек загінулі на франтах, 32 мірныя жыхары былі расстраляны фашысцкімі захопнікамі, у 1944 годзе над вёскай быў збіты фашыстамісавецкі самалёт,і на месцы гібелі лётчыкаў у 2015 годзе быў устаноўлены памятны знак.

“Пошукаўцы” свята захоўваюць памяць пра загінуўшых і робяцьусёмагчымаедля таго, каб зберагчы памяць пра сваіх аднавяскоўцаў для будучых пакаленняў. Падчас працыз кнігай “Памяць. Свіслацкі раён” члены клуба высветлілі, што с франтоўВялікай Айчыннайвайны вярнуліся дадому пераможцамі 122 жыхары Грынок. І для таго каб нашчадківедалі пра сваіх прадзедаў, на савеце клуба было вырашана сабраць матэрыял пра ўсіх удзельнікаў самай жорсткай і кровапралітнай вайны. І работа пачалася…

Члены клуба сустракаліся з роднымі і блізкімі аднавяскоўцаў, вывучалі архіўныя дадзеныя на сайтах “Память народа“, “Дорога памяти”, “Мемориал“.Была знойдзена інфармацыя пра 43 землякоў– грынкаўцаў, якія прайшлі дарогамі вайны і вярнуўліся ў родныя сем’і. Гэта яны,пакалечаныя вайной, аддавалі свае сілы і здароўе справе аднаўлення разбуранай фашыстамі сельскай гаспадаркі, самааддана працавалі на палях і фермах роднага калгаса.

Увесь сабраны членамі клуба “Пошук” матэрыял размешчаны на стэндзе “Яны абаранялі родны край”, які знаходзіцца ў школьным музеі.Стварэнне стэнда было прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Інфармацыя, якая не змагла змясціцца на стэндзе, размешчана ўаднайменным альбоме. “Пошукаўцы” вельмі ганарацца вынікам сваёй шматгадовай плённай працы, тым, што яны таксама ўнеслі ўклад у гісторыю вёскі, захоўваючы памяць пра сваіх землякоў.

Вучні прыходзяць у школьны музей, знаёмяцца з матэрыяламі стэнда, гартаюць старонкі альбома, знаходзяць інфармацыю на сайце школы пра ветэранаў вайны, якіхужо няма ў жывых.

Захоўваць памяць пра гераічныя подзвігі землякоў – святы абавязак, бо гісторыя мінулага – гэта памяць народа. У ёй нашы карані, карані сённяшніх з’яў. Немагчыма зразумець сучаснае жыццё, нельга ствараць будучае, калі не ведаеш мінулага, не ведаеш гісторыі свайго народа.

Надзея МАЦЮК,
кіраўнік клуба “Пошук”
Грынкаўскага дзіцячага-сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий