Выбар прафесіі – складаны працэс, на працягу якога для навучэнцаў вельмі важная ўсебаковая падтрымка. З мэтай аказання дапамогі ва ўсвядомленым прафесійным выбары на базе нашай навучальнай установы сумесна з Ленінскім раённым Саветам БРПА створаны прафарыентацыйны клуб “Піянеры выбіраюць прафесію”.
Клуб працуе ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання і развіцця камунікатыўнай кампетэнтнасці навучэнцаў у сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і дзіцячых, моладзевых грамадскіх аб’яднанняў”. Педагогі дапамагаюць піянерам, навучэнцам 7–9 класаў з фарміраваннем прафесійнай самасвядомасці.
Нядаўна ў клубе была арганізавана сустрэча “Буду Радзіме служыць”. У госці да падлеткаў прыйшоў старшы інспектар аддзялення прафарыентацыйнай работы, інфармацыі і грамадскіх сувязей Магілёўскага дзяржаўнага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі Ю.У.Кулажын. Юрый Уладзіміравіч распавёў хлопцам і дзяўчатам пра інстытут, пра вучобу, жыццё ў сценах інтэрната і пра саму працу ў МУС. Ён дакладна паведаміў пра ўсе падрабязнасці паступлення: што для гэтага трэба, калі падаваць дакументы, якія прахадныя балы і многае іншае. Сустрэча прайшла пазнавальна. Маладыя людзі атрымалі адказы на ўсе свае пытанні.
У далейшым у клуба планы па наведванні ўніверсітэтаў і прадпрыемстваў Магілёва. Сваёй галоўнай задачай мы бачым дэталёвае азнаямленне дзяцей з усімі асаблівасцямі сучаснага рынку працы і развіццё іх камунікатыўных здольнасцей.
Юлія РАГОЎСКАЯ,
загадчык аддзела
Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Родничок” Магілёва