×

Азбука дарожнага руху

18.04.2019 14:57,

На канікулах у дзяцей шмат вольнага часу. Нярэдка дзіця недаацэньвае рэальнай небяспекі, што пагражае яму на дарозе. Таму 22 сакавіка ў сярэдняй школе № 41 Магілёва была праведзена прафілактычная акцыя Азбука дарожнага руху.

Мерапрыемства правялі выхавальнікі групы прадоўжанага дня другіх класаў сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Дзеці разыгралі пацешную сцэнку “Нязнайка на дарозе”, а таксама падрыхтавалі танец “Святлафор”. Кульмінацыяй стаў флэшмоб: усе дружна выканалі песню “Если с другом вышел в путь” на тэму захавання ПДР.

Супрацоўнікі ДАІ падрыхтавалі шэраг заданняў, з якімі вучні справіліся на “выдатна”. Прапаноўвалася адказаць на пытанні інспектараў, адгадваць дарожныя знакі, а таксама разгадваць загадкі аб відах транспарту. Супрацоўнікі ДАІ нагадалі аб правілах паводзін на вуліцах і дарогах, пра бяспеку дарожнага руху. Дзеці далі ўрачыстую клятву, што ніколі не будуць парушаць ПДР.

Усе актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, атрымалі масу задавальнення.

Галоўнай задачай мерапрыемства было дапамагчы навучэнцам успомніць і замацаваць веды аб правілах дарожнага руху.

А. АКУЛІЧ,
Т.
 ХРАСТОЎСКАЯ,
выхавальнікі групы прадоўжанага дня сярэдняй школы № 41 Магілёва.