- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Творчасць Сафіі Валодзька

У яслях-садзе № 1 г. Ганцавічы была арганізавана выстава творчых работ выхавальніка Сафіі Валодзька. Сафія Аляксандраўна – творчы педагог, які змог удыхнуць сучасныя матывы ў вышыўку, народны промысел нашых продкаў.

     

На выставе дзеці пазнаёміліся не толькі з прыкладамі народнай творчасці, але і з гісторыяй вышыўкі, значэннем яе ў жыцці продкаў, значэннем арнаменту. З захапленнем яны разглядалі ляльку, якую зрабіла іх выхавальнік Наталля Тарынская. Яна звярнула ўвагу на ўпрыгожанае вышыўкай адзенне лялькі, распавяла дзецям, што калісці нашы продкі аздаблялі адзенне вышыўкай не толькі для прыгажосці, але яшчэ каб абараніць сябе ад розных небяспечных здарэнняў.

Важна далучаць дзіця да культуры свайго народа, паколькі зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Менавіта акцэнт на веданне гісторыі народа, яго культуры дапаможа ў далейшым з павагай і цікавасцю ставіцца да культурных традыцый іншых народаў.

Таццяна РУЛІНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 1 г. Ганцавічы  

 

Поделиться ссылкой:

About Наталья

Read All Posts By Наталья

Пакінуць адказ