Валанцёрскі атрад “Спектр” гімназіі № 1 імя Кастуся Каліноўскага Свіслачы прыняў удзел у акцыі “Міру – сад”.
Асноўная мэта акцыі – захаваць памяць пра нашых продкаў і іх Перамогу, сімвалічна заключыўшы яе ў маладых дрэвах, каб будучыя пакаленні змаглі даглядаць за імі і падтрымліваць у садах парадак.
Акцыя прымеркавана да 75-годдзя Дня Вялікай Перамогі. Валанцёры напярэдадні 9 Мая высадзілі дрэвы як сімвал росквіту, урадлівасці, накіраванасці ў будучыню і, вядома ж, як сімвал пераможнай вясны.
Вера ніка СТАЛЯРЭЎСКАЯ,
педагог-арганізатар гімназіі № 1 імя Кастуся Каліноўскага Свіслачы
Поделиться ссылкой:
0