Мы нарадзіліся і жывем у мірны час і не ведаем, што такое вайна. Нажаль, не ўсе могуць зведаць такое шчасце. У многіх месцах нашай Зямлі адбываюцца ваенныя канфлікты, у якіх гінуць людзі, руйнуюцца жылыя дамы, прамысловыя будынкі і г.д. Але гэта не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, якой была Вялікая Айчынная вайна.
Падчас правядзення літаратурнай гасцёўні “Назад у мінулае” навучэнцы 2-га класа вучэбна-педагагічнага комплекса Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа змаглі зазірнуць у той жудасны і цяжкі момант гісторыі нашай краіны. Навучэнцы падрыхтавалі невялічкія паведамленні пра вайну, вывучылі вершы на ваенную тэматыку, паспрабавалі паразважаць над тым, што патрэбна рабіць кожнаму чалавеку, каб такіх момантаў у нашым жыцці і жыцці ўсяго свету больш не было.
Дзеці зразумелі, што 9 мая 1945 года для Беларусі навечна стала вялікай датай. Дзеля гэтага шчаслівага дня загінулі мільёны чалавек, змагаючыся за свабоду краіны і ўсяго свету. Заўсёды патрэбна памятаць пра тых, хто не пашкадаваў свайго жыцця і ўсё адолеў. Не дзеля ўзнагарод, а дзеля таго, каб мы з вамі маглі жыць, вучыцца, працаваць і быць шчаслівымі!
Наталля СОСНА,
настаўнік пачатковых класаў Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы Смаргонскага раёна