- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Актыўнае лета гімназістаў

 

Лета – выдатная пара для адпачынку і развіцця, як інтэлектуальнага, так і фізічнага. Дарослыя і дзеці з нецярпеннем чакаюць цёплых дзён, каб зарадзіцца энергіяй сонца, папоўніць запасы вітаміна D у арганізме, стаць больш вынослівым, павысіць фізічную актыўнасць. Правесці час з цікавасцю і задавальненнем, адкрыць для сябе новыя магчымасці, навучыцца калектывізму, паспрабаваць дух саперніцтва можна ў гімназіі № 1 Зэльвы.

Адміністрацыяй і педагогамі распрацавана праграма на ўсе тры летнія месяцы. Мы пастараліся ўлічыць ўзрост навучэнцаў, а таксама ўзровень фізічнай падрыхтаванасці. У першую чаргу мерапрыемствы накіраваны на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, усвядомленых адносін да свайго здароўя і навакольнага асяроддзя, папярэджванне проціпраўных паводзін.

Лета наступіла, і вучні сталі збірацца на школьных стадыёнах. Для гімназістаў і іх сяброў арганізаваны спартыўныя і рухомыя гульні.

Адвечная праблема: сабраліся дзеці рознага ўзросту і ўзроўню развіцця, якім “нецікава гуляць адно з адным”. Рашэнне гэтай праблемы знайшлі ў гімназіі. Сумесная гульня карысная і для “вялікіх” і для “маленькіх”. Старэйшыя дзеці ведаюць мноства гульняў, задаюць агульную лінію паводзін, размяркоўваюць ролі, а малодшыя з задавальненнем слухаюць, набываючы пры гэтым камунікацыйны вопыт. Калі ў малых нешта не атрымліваецца, старэйшыя абавязкова дапамогуць.

Актыўна правялі час гімназісты за гульнёй “Гарачая бульба”. Выпускніцы ўмела арганізавалі вольны час тых дзяцей, якія прыйшлі на спартыўную пляцоўку. Так у гімназіі выхоўваюць раўнапраўе, павагу да ўзросту, дух калектывізму, узаемавыручку і адказнасць.

Займальна і весела былі праведзены конкурсна-забаўляльныя праграмы “Гінэс-шоу”, “Хто я?”, “Кракадзіл” і іншыя. Для пераможцаў былі прадугледжаны прызы і сувеніры.

План мерапрыемстваў размешчаны на сайце нашай установы, на інфармацыйным стэндзе гімназіі, а таксама на інфармацыйных тумбах пасёлка.

Запрашаем нашых хлопцаў, дзяўчынак і гасцей пасёлка на спартыўныя пляцоўкі гімназіі. Абяцаем, будзе весела і бяспечна!

Вольга ДРАЦЭВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 Зэльвы

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ