- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Загадкавы свет кветак

 

“Каб жыць, патрэбна сонца, свабода і маленькая кветка” – менавіта гэтыя словы вялікага казачніка Г.Х.Андэрсэна сталі эпіграфам эка-падарожжа “Загадкавы свет кветак”, у якім прынялі ўдзел дзеці аздараўленчага лагера “Усмешка” вучэбна-педагагічнага комплекса Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа С маргонскага раёна.

Падчас мерапрыемства выхаванцы даведаліся, што кветкі не толькі ўпрыгожванне – кожная кветка захоўвае сваю таямніцу, а часам і пацешныя або павучальныя гісторыі, пра якія цікава даведацца таму, хто любіць кветкі.

Кветкі і прырода заўсёды натхнялі музыкантаў, мастакоў, паэтаў. Яны з’яўляюцца сімвалам некаторых дзяржаў, пра іх распавядаюць легенды і нават існуе “Кветкавы этыкет”.

Не абышлі бокам і казкі, звязаныя з кветкамі. Усіх зацікавіла казка “Цветик-семицветик”. Дзеці паспрабавалі самі стварыць сваю чароўную кветку і загадаць самыя патаемныя жаданні ў надзеі на тое, што яны спраўдзяцца.

Кожнаму дзіцяці, як і кветцы, трэба сонца, свабода і, вядома ж, такая маленькая чароўная кветка, якая дапаможа ўвасобіць яго мары і задумкі ў рэальнасць.

Наталля СОСНА,
выхавальнік летняга аздараўленчага лагера “Усмешка” Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы Смаргонскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ