- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

#NOVOleto для кемлівых і цікаўных

 

Лета – найлепшая пара для актыўных, кемлівых, цікаўных хлопцаў і дзяўчат з сярэдняй школы № 7 Навагрудка, якія не хочуць сядзець самотна дома, а імкнуцца да пазнання новага, да творчых эксперыментаў, жадаюць правесці лета весела і пазітыўна.

Менавіта таму васьмікласнікі вырашылі прыняць удзел у Googlе-праекце “#NOVOleto”, які рэалізуе Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Пачаўся праект з экадэкады пад дэвізам “Наша мэта – зялёная планета”. Вучні рабілі сэлфі, якія паказваюць рэалізацыю ў жыцці асноў раздзельнага збору смецця ў нашым горадзе, прайшлі анлайн-гульню “Гэта наш клопат…”, здалі макулатуру ў сваю школу, паўдзельнічалі ў выстаўцы вырабаў з непрыдатнага матэрыялу і другаснай сыравіны.

Зацікавілі школьнікаў і заданні наступнай дэкады, прысвечанай бяспецы жыццядзейнасці. Яны прайшлі па бяспечным маршруце эвакуацыі ў школе, знайшлі сродкі пажаратушэння. Многія рабяты адчулі сябе сапраўднымі дызайнерамі пры стварэнні эскіза флікера, вырабе медыцынскай маскі. Дзякуючы васьмікласнікам з’явілася лістоўка “Бяспечнае лета”, адрасаваная сябрам-аднакласнікам.

Гэта толькі пачатак лета, наперадзе школьнікаў чакае яшчэ шмат захапляльных заданняў!

Валянціна МАНЮК,
класны кіраўнік 8 “А” класа сярэдняй школы № 7 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ