“Пунсовыя ветразі” для прафарыентацыйнай змены

- 8:18ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Лета самая доўгачаканая пара для любога падлетка. Перад педагогамі і бацькамі выхаванцаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Калінкавічаў устае традыцыйнае пытанне: як арганізаваць паўнавартасны адпачынак для дзяцей?

Усё проста, як двойчы два, дзецям у лагеры павінна быць цікава! З 1 чэрвеня аздараўленчы лагер “Пунсовыя ветразі” адчыніў дзверы для выхаванцаў прафарыентацыйнай змены. Кожны дзень рабяты разам з педагогамі адпраўляліся ў займальнае падарожжа ў свет прафесій: эколага, доктара, ваеннага, кухара, педагога, выратавальніка-пажарнага, бібліятэкара, вадзіцеля, мастака-дызайнера, будаўніка, спартсмена, акцёра, следчага, прадаўца.

Ні для каго не сакрэт, што педагогам у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй давялося працаваць у складаных умовах. Але зрабіць дзіцячы адпачынак максімальна актыўным, сучасным і разнастайным аказалася нам па сілах. Неверагодны водгук у выхаванцаў лагера выклікалі інтэрактыўныя формы: гульнявая праграма “Зялёная планета збірае сяброў”, акцыя “Далонькамі здароўя”, квэст-гульні “У пошуках калінкавіцкіх скарбаў”, “Форд Баярд”, ваенна-спартыўная гульня “Марш-кідок”, пазнавальна-забаўляльная праграма “Беларусь.by”, гульня “Белаполія”, бодзі-арт, творчая майстэрня “Я архітэктар”, шоу-праграма “Алё, мы шукаем таленты!” і інш. А з якім запалам вучылі адно аднаго танцаваць у абласным творчым марафоне “Сто ідэй для лепшых сяброў”!

Педагогі Цэнтра творчасці імкнуліся зрабіць прафесійныя заняткі практыка-арыентаванымі. Кожны дзень рабяты маглі паспрабаваць свае сілы на майстар-класах па саломапляценні, маляванні, квілінгу, крэатыўным рукадзеллі.

Шмат часу мы праводзілі на свежым паветры падчас спартыўных спаборніцтваў па дартсе, першынства па настольным тэнісе, спаборніцтваў “Лепшы стралок”, “Лепшы скакун”. Дзіўна, але дзяўчынкі ўпершыню скакалі праз рызінку, а хлопчыкі гулялі ў бадмінтон.

Мы ўпэўненыя, што ў аздараўленчым лагеры “Пунсовыя ветразі” рабяты змаглі больш даведацца пра прафесіі, паверыць у сябе і напоўніцца крэатыўнымі ідэямі.

Ірына АБРАМЧУК,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Калінкавічаў,

начальнік аздараўленчага лагера “Пунсовыя ветразі”

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий