“Хочацца паспрабаваць быць дарослым…”

- 5:44ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

З чэрвеня ў сярэдняй школе № 14 Ліды працуе вытворчая брыгада. Яе ўдзельнікі выканалі ўсе належныя працэдуры: азнаёміліся з інструктажом па тэхніцы бяспекі, з функцыянальнымі абавязкамі, падпісалі працоўны дагавор, атрымалі спецадзенне. Ужо з першага дня яны зразумелі, што ўсё сур’ёзна і да працы трэба адносіцца з пэўнай адказнасцю. Тым больш што за яе вучні атрымаюць сапраўдную заработную плату, першую ў іх жыцці.

Пятнаццаць юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў працуюць на карысць роднай школы: адны рамантуюць школьныя сталы, другія займаюцца перакопкай глебы для пасадкі кустоў, падклейваюць кнігі ў бібліятэцы, хтосьці дапамагае інспектару па кадрах са здачай дакументаў у архіў. Кожнаму знайшлася справа па магчымасцях і здольнасцях.

Запыталася ў рабят: “Чаму вы вырашылі працаваць у вытворчай брыгадзе?” Часцей за ўсё чула, што хацелася зарабіць грошай на свае патрэбы, каб не прасіць у бацькоў, ды і дапамагчы школе, навучыцца чамусьці новаму.

Пры урачыстым уручэнні працоўных кніжак на тварах нашых працаўнікоў чыталася хваляванне і цікавасць. “У нас тут усё па-даросламу!” – гаварылі рабяты. І гэта сапраўды так.

Наталля ДАЎКШЫС,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы № 14 Ліды

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий