Экалагічнае свята

- 0:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У аздараўленчым лагеры “Навагародцы” сярэдняй школы № 5 Навагрудка весела і цікава прайшло экалагічнае свята “Прырода – наш дом”. Героямі свята сталі юныя выхаванцы атрада “Навагародцы-Kids”.

У гэты дзень яны былі і адкрывальнікамі таямніц прыроды, і эколагамі – абаронцамі навакольнага асяроддзя, і ўдзельнікамі займальнай гульні-падарожжа “Знаўцы прыроды”.

Дзеці даведаліся, як у прыродзе перамяшчаюцца некаторыя птушкі і жывёлы, а потым самі паспрабавалі паўтарыць “заалагічныя скачкі”. “Агародныя казкі” дапамаглі юным даследчыкам адкрыць таямніцу чырвонага колеру ў памідора, доўгага хвосціка ў радыскі, калючых пупырышак у агурка. Усім выхаванцам запомніўся ўдзел у “экалагічным патрулі”, дзе кожны меў магчымасць ачысціць свой маленькі куток роднай зямлі ад смецця.

Алена ЦІХАНАВА,
дырэктар аздараўленчага лагера “Навагародцы”
сярэдняй
школы № 5 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий