- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

У цэнтры супрацоўніцтва – дзіця

 

 

Яслі-сад № 22 Гомеля шмат гадоў плённа супрацоўнічае з Гомельскім гарадскім цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей.

Супрацоўніцтва завязалася ў рамках праекта “Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя”, рэалізацыя якога якраз прадугледжвае развіццё сацыяльных сувязей дашкольнай адукацыйнай установы з культурнымі і навуковымі цэнтрамі.

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей аказвае комплексную дапамогу і падтрымку, розныя сацыяльныя паслугі сем’ям і асобным людзям. На працягу многіх гадоў наш яслі-сад прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія арганізуюцца цэнтрам.

Прадметам узаемадзеяння і супрацоўніцтва з’яўляецца дзіця, яго інтарэсы, клопат пра тое, каб кожнае педагагічнае ўздзеянне, аказанае на яго, было граматным, прафесійным і бяспечным. Такое супрацоўніцтва дае дадатковы імпульс для духоўнага развіцця і ўзбагачэння асобы дзіцяці з самага маленства, удасканальвае канструктыўныя ўзаемаадносіны з бацькамі.

Наталля ЗАМЯЦІНА, Ірына ГАМЗЮК

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ