Падарожжа ў мурашынае царства

- 9:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На тэрыторыі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы створана экалагічная сцежка “У гасцях у Бусi”, якая складаецца з 19 пунктаў.

З мэтай паглыблення ведаў дзяцей пра лад жыцця мурашак, фармiравання ўяўленняў пра iх ролю ў жыцці лесу, выхавання беражлівых адносін да “санiтараў” лесу абсталяваны пункт “Мурашыныя сцежкі”.

Сярод ёлак і соснаў, у кутку лесу, жывуць маленькія працавітыя насякомыя – мурашы. Абгароджанаму мурашынаму царству ніхто не пагражае. Дзеці з задавальненнем назіраюць за паводзінамі мурашак у сонечнае і пахмурнае надвор’е, за тым, як маленькiя працаўнікi збіраюць галінкі, лісце для мурашніка, разглядаюць у павелічальныя шкельцы мурашыныя сцяжынкі і саміх мурашак, слухаюць казкі і загадкавыя гісторыі.

Затым маленькія даследчыкі з цікавасцю выконваюць заданні “Намалюй мурашнік з яго насельнікамі”, “Прыдумай казку пра працавітых мурашак”, “Такія розныя насякомыя”, замацоўваюць атрыманыя веды ў такіх гульнях, як гульня-эмпатыя “Я ператварыўся ў мураша, што я адчуваю”, гульні-фантазіраванні “Скаргавая кніга ад імя насякомых”, “Незвычайная размова насякомых”, моўныя гульні “Чацвёрты лішні”, “Так ці не”, “Гукаперайманне”, дыдактычныя гульні “Адгадай аб’ект”, “Знайдзі лішні аб’ект” і інш.

Дзеці здзівіліся, калі падчас падарожжа даведаліся ад гаспадара сцежкі – бусляняцi Бусi – што лад жыцця мурашак вельмі нагадвае чалавечае грамадства; у мурашак, як і людзей, ёсць свае прафесіі: мурашы – будаўнікі і інжынеры будуюць жыллё, тунэлі і камунікацыі, мурашы-салдаты, абараняюць мурашнік ад ворагаў і захопліваюць тэрыторыі.

У группе дзеці праслухалі казку “Працавітая мурашка”, а дома з бацькамі склалі невялікія вершы і загадкі пра мурашоў.

У свабодны час клапатлівыя дашкаляты разам з выхавальнікамi вырабілі знакі “Як не трэба паводзіць сябе ў прыродзе” (“Не разбурай мурашнік!”, “Не тапчы насякомых!” і інш.) i размясцілі іх каля мурашыных дарожак.

Такiм чынам мы выхоўваем у дзяцей цiкавасць да жыцця насякомых i жаданне клапацiцца пра маленькiх жыхароў лесу.

Святлана ПЯСНЯК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий