- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Падарожжа ў “Паўночныя Афіны”

 

“Вяртанне Паўночных Афін”– пад такой назвай 25 верасня ў сярэдняй школе № 5 Смаргоні прайшло свята, прысвечанае 255-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, знакамітага кампазітара, аўтара паланэза “Развітанне з Радзімай”.

Вучні 9 “Б” класа сталі непасрэднымі ўдзельнікамі гэтай цікавай падзеі.

Штогод у музеі-сядзібе Агінскага ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна ў гэты памятны дзень арганізуюць розныя мерапрыемствы. Тэатралізаванае адкрыццё свята, канцэртная праграма, конкурс букетаў, кірмаш, прэзентацыя-выстава, катанне на конях і многае іншае прыцягвае на свята мноства гасцей.

 

Навучэнцы нашай школы прымалі самы актыўны ўдзел у гульні-падарожжы па парку XIX стагоддзя. Усе атрымалі памятныя падарункі. Асобны памятны прыз уручаны вучаніцы 9 “Б” класа Стэле Айрапецян за перамогу ў конкурсе букетаў. Яе кветкавая кампазіцыя “Чараўніцтва музыкі” была прызнана адной з лепшых і арыгінальных. Памятны прыз Стэла атрымала пад апладысменты сваёй сямʼі і аднакласнікаў, якія актыўна яе падтрымлівалі.

Падарожжа ў “Паўночныя Афіны” прынесла ўсім толькі станоўчыя эмоцыі і надоўга застанецца ў памяці.

Алена СКРАБІНА,
настаўнік біялогіі,
класны кіраўнік 9 “Б” класа
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ