Беларускія прысмакі

- 9:20МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У Ціманаўскай сярэдняй школе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці прайшоў восеньскі кірмаш.

Кастрычнік – сярэдзіна залатой, ураджайнай і працавітай восені. Восеньскія палявыя работы беларусаў традыцыйна заканчваліся кірмашамі, святам ураджаю.

Ідэя правесці кірмаш у нашай школе не прымусіла сябе доўга чакаць. Прыгатаваныя сумеснымі намаганнямі бацькоў і навучэнцаў 2–4 класаў стравы разышліся на ўра!

Вучні падрыхтавалі цікавую прэзентацыю сваіх пляцовак, падзяліліся рэцэптамі прыгатавання страў, распавялі пра карысць кожнай з іх, бо восень – самы час узбагаціць арганізм вітамінамі, умацаваць імунітэт. А педагогі, у сваю чаргу, нагадалі навучэнцам пра правілы гігіены і культуры харчавання.

Алена МАКАРЭВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Ціманаўскай сярэдняй школы
Клімавіцкага раёна 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий