День маці – цудоўная нагода яшчэ раз нагадаць сваім матулям, што яны лепшыя з лепшых. У кожнай школы свае традыцыі святкавання гэтага дня. Навучэнцы сярэдняй школы № 5 Навагрудка падрыхтавалі сваім матулям свята-віншаванне.
Уся школа ператварылася ў адзіны вялікі фестываль творчасці. Усе мерапрыемствы гэтага святочнага дня прайшлі пад агульнай назвай “Арт-подыум “Матулі прысвячаецца”. Дзеці спявалі матулям песні, чыталі вершы, віншавалі ў сацыяльных сетках, дасылалі СМС-віншаванні, малявалі. Кожны клас прыняў удзел ў калектыўным святочным онлайн-канцэрце “Свет пачынаецца з матулі”. А на сайце школы з’явілася відэапаштоўка “Маміна ўсмешка”.
Самае ж галоўнае, што кожная маці ў гэты дзень атрымала ў падарунак ўвагу і клопат, любоў і ласку, цеплыню і павагу.
Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Навагрудка