- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Арт-подыум “Матулі прысвячаецца”  

 

День маці – цудоўная нагода яшчэ раз нагадаць сваім матулям, што яны лепшыя з лепшых. У кожнай школы свае традыцыі святкавання гэтага дня. Навучэнцы сярэдняй школы № 5 Навагрудка падрыхтавалі сваім матулям свята-віншаванне.

Уся школа ператварылася ў адзіны вялікі фестываль творчасці. Усе мерапрыемствы гэтага святочнага дня прайшлі пад агульнай назвай “Арт-подыум “Матулі прысвячаецца”. Дзеці спявалі матулям песні, чыталі вершы, віншавалі ў сацыяльных сетках,  дасылалі СМС-віншаванні, малявалі. Кожны клас прыняў удзел ў калектыўным святочным онлайн-канцэрце “Свет пачынаецца з матулі”. А на сайце школы з’явілася відэапаштоўка “Маміна ўсмешка”.

Самае ж галоўнае, што кожная маці ў гэты дзень атрымала ў падарунак ўвагу і клопат, любоў і ласку, цеплыню і павагу.

Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ